Музей для дзяцей дашкольнага ўсроста «Лён - ляночак»

21.02.2023

У маі 2022 года на пасяджэнні педагагічнага савета ўстановы было прынята рашэнне аб распрацоўцы і рэалізацыі ў новым навучальным годзе адукацыйнага праекта па фарміраванні грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў, які атрымаў назву «Патрыёцік». Сімвалам нашага праекта стаў юны дапытлівы беларус, які з цікавасцю вывучае сваю родную краіну, яе культуру і традыцыі, гераічнае мінулае і багатую на дасягненні сучаснасць.

Удзел у гарадскім конкурсе творчых праектаў «Любі і ведай свой край» спрыяла рэалізацыі яшчэ аднаго з напрамкаў праекта «Патрыёцік» - стварэнне інтэрактыўнага музея для дашкольнікаў, прысвечанага галоўнаму багаццю Віцебскай вобласці - ільну, «Лён – ляночак»

Мэта стварэння: папаўненне і аснашчэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя беларускімі элементамі, гульнямі і гульнёвымі дапаможнікамі, для арганізацыі работы з выхаванцамі па напрамках вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі: «Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё», «Пазнавальнае развіццё», «эстэтычнае развіццё», «маўленчае развіццё».

Мэта дзейнасці: ажыццяўленне комплекснага падыходу да фарміравання грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў метадамі і сродкамі музейнай педагогікі.

Лён – гэта скарб нашай краіны і яе візітоўка. У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры беларускі народ увекавечыў кветкі льну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтваральнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы.

 

лен - лянок